Падарожжа па малой радзіме: гісторыя вёскі Варняны
Год гістарычнай памяці – добрая нагода адправіцца ў вандроўку па родных мясцінах, наведаць славутыя вёскі, яшчэ раз палюбавацца архітэктурнымі помнікамі. Аднак дастаткова часта людзям сталага веку складана здзейсніць такую вандроўку: стан здароўя і іншыя акалічнасці не дазваляюць гэта зрабіць.
Астравецкая раённая бібліятэка вырашыла дапамагчы і адправіць людзей сталага ўзросту ў віртуальную вандроўку па родных мясцінах “Падарожжа па малой радзіме: гісторыя вёскі Варняны”. Бібліятэкар расказала пра Варняны, пра гісторыю вёскі, склад насельніцтва ў розныя часы. Пасля пагаварылі пра архітэктуру, а пагаварыць ёсць пра што. Касцёл святога Юрыя і зараз уражвае веліччу, сядзібна-паркавы комплекс Абрамовічаў і гістарычная местачковая забудова – усё гэта прыцягвае вока наведвальнікаў вёскі. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з фотаздымкамі розных гадоў, параўнаць выгляд знаёмай вёскі ў розныя часы. Мерапрыемства абудзіла цікавасць да роднага краю і яго архітэктуры.