Бібліякэшынг “Прыгоды на востраве чытання”
11 жніўня ў раённай бібліятэцы выхаванцы прышкольнага лагера СШ №1 здзейснілі літаратурнае падарожжа, дзе іх чакалі прыгоды на Востраве Чытання.
Тыя, хто любіць чытаць, зусім не сумняваюцца, што ён існуе. У свеце тысячы кніг, якія вучаць дабрыні.
Дзеці сталі удзельнікамі займальнага бібліякэшынгу. “Біблія” ў перакладзе “кніга”, а “кэшынг” – “таямніца”. А значыць, бібліякешынг – гэта пошук кніжных скарбаў. Удзельнікі мерапрыемства спрабавалі знайсці скарб пры дапамозе кніг і падказак, не пакідаючы востраў. Дзеці пабывалі ў заліве Вершаў, рацэ Прыгод, полі апавяданняў, нарэшце, на гары Казак. Гэта было незвычайнае кнігападарожжа. Там іх чакалі займальныя заданні, таямніцы і загадкі, праверка на кемлівасць, спрыт, трапнасць, хуткасць. У канцы мерапрыемства дзеці знайшлі бібліятэчныя скарбы і атрымалі салодкія прызы.