Жнiвень
16
Літаратурны дворык “Open-аir” прадоўжыў сваю работу!
Для удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце” на гэты раз супрацоўнікі раённай бібліятэкі горада падрыхтавалі вуснае паведамленне аб музычнай спадчыне Янкі Купалы, 140-годдзе з дня нараджэння якога Беларусь шырока адзначае сёлета.
У творчасці Янкі Купалы багата вершаў, якія пакладзены на музыку і сёння яны з’яўляюцца залатым фондам беларускай культуры. Адзін з іх — “Явар і Каліна”, музыку да якога напісаў беларускі кампазітар Юры Семяняка. У той дзень прыпаміналі і іншыя песні, якія былі створаны такімі таленавітымі музыкантамі і кампазітарамі як Уладзімір Мулявін, Ігар Лучанок і інш.