Жнiвень
17
«Кім быць?»: прафесійны крос
Шчаслівы той, хто займаецца ў жыцці любімай справай і правільна абраў сабе прафесію!
З такіх слоў пачаўся прафесійны крос ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы 16 жніўня. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет прафесій. У гульнёвай форме яны паспрабавалі сябе ў розных відах дзейнасці. Даведаліся, якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік, урач, бібліятэкар, прадавец і будаўнік. З задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах: “Знаёмства з прафесіямі”, “Лішні інструмент”, «Бюро знаходак», «Угадай прафесіі па прыказках». Экскурсія ў аддзяленне паштовай сувязі пазнаёміла дзяцей з прафесіяй паштальёна.