Чэрвень
25
Дзіцячы пакой МНС
25 чэрвеня ў Астравецкай дзіцячай бібліятэцы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама В.З.Свіла і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В.К.Рыбак урачыста адкрылі іміджавы аб’ект – дзіцячы пакой МНС.
Фонд бібліятэкі папоўніўся не толькі часопісам “Юный спасатель”, але і разнастайнымі памяткамі з правіламі бяспекі, вырабамі маленькіх астраўчан для конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Цяпер юныя чытачы будуць прыходзіць сюды не толькі па кнігі, але і па веды па бяспецы, паколькі тут будуць навучаць іх правілам бяспекі, аказанню першай медыцынскай дапамогі і нават самім рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца. Для такіх трэніровак пажарныя падаравалі бібліятэцы спецыяльны манекен.