Літаратурны кірмаш
Дзень ведаў – важнае свята і для настаўнікаў, і для вучняў, і для іх бацькоў. Каб першы школьны дзень стаў для юных чытачоў 1-2 класаў Альхоўскай сярэдняй школы запамінальным, бібліятэкар Юлія Заруба сумесна з работнікамі культуры падрыхтавалі літаратурны кірмаш “Што пачытаем, сябар мой?”
Бібліятэкар расказала дзецям аб правілах паводзін у бібліятэцы, а таксама нагадала пра беражлівыя адносіны да кніг. Школьнікі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў музычных гульнях, віктарынах “Падарожжа ў чароўны свет казак, прыказак”, конкурсах “Збіраем школьны партфель”, “Можна і нельга” і атрымоўвалі прызы. Самыя зацікаўленыя і дапытлівыя змаглі пазнаёміцца з спецыяльна падрыхтаванай кніжнай выставай “Свет дзяцінства – казка”.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і запамінальным. Яно змагло падараваць радасць і добры настрой.