Верасень 8

Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…

Дзень беларускага пісьменства – важная нагода ўспомніць нашага славутага земляка, першадрукара, дзеяча культуры і асветы Францыска Скарыны.

У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка” прайшло адмысловае мерапрыемства, прысвечанае яго асобе. Школьнікі бліжэй пазнаёміліся з яго біяграфіяй і дзейнасцю, якая аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства на Беларусі. Пасля чытачы адказалі на пытанні віктарыны “Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…”.

 




Апублікавана 08.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Без рубрики", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий