Верасень
16
Я – маленькі беларус
У філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” прайшла патрыятычная акцыя “Я – маленькі беларус” для выхаванцаў дзіцячага садка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства.
Бібліятэкар распавяла пра галоўныя сімвалы краіны – герб, сцяг і гімн Беларусі, што азначаюць тыя ці іншыя колеры і элементы. Затым дзеці дружна малявалі сваю краіну. Каляровымі фарбамі яны выказалі адданасць сваёй радзіме. А шчырымі словамі “Я Беларус!” дзякавалі за сваё вясёлае, сонечнае і бестурботнае дзяцінства. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю разглядалі тэматычную палічку “Я помню, я ганаруся!”