Верасень 19

Занімай, Беларусь, свой пачэсны пасад між народамі

 

Бібліятэкар філіяла “Мальская сельская бібліятэка” Анжэла Янкоўская правяла тэматычную гадзіну “Занімай, Беларусь, свой пачэсны пасад між народамі”.

Бібліятэкар расказала пра важнасць адзінства і згуртаванасці, бо толькі тады народ становіцца моцным і непераможным. Школьнікі звярнулі ўвагу на важнасць еднасці ў калектывах і сем’ях, бо з малых калектываў пачынаюцца вялікія рэчы.  Дзеці выконвалі творчыя заданні, малявалі, падбіралі адпаведнікі да слова “адзінства”.

 




Апублікавана 19.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий