Верасень 23

Беларусы – адзіны народ

У філіяле “Падольская сельская бібліятэка прайшоў патрыятычны ўрок “Беларусы – адзіны народ”.

Былі разгледжаны паняцці патрыятызму, адзінства, нацыянальнай ідэнтычнасці. Дзеці прыгадалі нацыянальную сімволіку, разважалі пра яе важнасць, успомнілі памятныя даты. Зварот да гісторыі дапамог лепш разабрацца ў важнасці адзінства і цэласнасці.




Апублікавана 23.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий