Верасень 23

Шкодным звычкам – кніжны заслон

У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” правялі бібліяграфічны агляд “Шкодным звычкам – кніжны заслон”. У пачатку мерапрыемства прысутныя далі дакладнае вызначэнне слову “звычка” і высветлілі, якія з іх карысныя, а якія шкодныя для здароўя чалавека.

На першы план выйшла вельмі актуальная на сённяшні дзень тэма: як усцерагчы сябе ад згубнага ўплыву наркотыкаў, курыльных сумесей. Затым дзеці гутарылі аб здаровым ладзе жыцця.

 




Апублікавана 23.09.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий