Кастрычнiк
3
Акцыя “С почтением и заботой”
Бібліятэкар філіяла “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” наведала аддзяленне сястрынскага догляду мясцовай бальніцы. Усе пажылыя людзі патрабуюць клопату і ўвагі, а хворыя – асаблівым чынам. Акцыя “С почтением и заботой” мела на мэце падняць настрой пацыентам, павіншаваць кожнага.
У вачах людзей чыталася радасць. Ім былі ўручаны невялікія паштоўкі. А пасля людзям сталага веку была прапанавана літаратура рознай тэматыкі. Кожны пацыент змог усміхнуцца, меў магчымасць пагартаць старонкі каляровых часопісаў і кніг, якія зробяць час, праведзены ў бальніцы, больш плённым.