Кастрычнiк
3
Вечар адпачынку “Людзі цікавага лёсу”
Кампліменты, сардэчныя віншаванні, усмешкі — у гэты дзень уся ўвага належала тым, за плячыма якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні і багаты жыццёвы вопыт.
1 кастрычніка ў філіяле “Альхоўская сельская бібліятэка” сумесна з аддзелам культуры арганізавалі для людзей срэбнага ўзросту вечар адпачынку “Людзі цікавага лёсу”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаў святочны стол з гарбатай, дзе сталыя людзі змаглі адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, весела правесці час, пагутарыць адзін з адным. Святочную атмасферу падтрымалі спевы, конкурсы, віктарыны, гучалі вершы, выконваліся танцы.