Кастрычнiк
3
Век пражыць – не поле перайсці
Як зрабіць жыццё пажылога чалавека насычаным актыўнай дзейнасцю і радасцю, як пазбавіць яго ад пачуцця адзіноты – гэтыя пытанні хвалююць грамадскасць усяго свету. І тут на дапамогу прыходзіць бібліятэка.
У філіяле “Варонская сельская бібліятэка” было запрошана аматарскае аб’яднанне “Сярэбраная нітка” на бібліятэчныя вячоркі “Век пражыць – не поле перайсці”. Добрыя песні, дарагія і знаёмыя старэйшаму пакаленню, прыгожыя вершы і цёплыя словы нікога не пакінулі абыякавымі.