Кастрычнiк 3

Сімвал сучаснай Беларусі

Для 11-класнікаў патрыятычнага класа СШ №3 філіял “Дзіцячая бібліятэка” правяла бібліяграфічны ўрок “Сімвал сучаснай Беларусі”, прысвечаны 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Старшакласнікі паслухалі гісторыю заснавання, фарміравання, развіцця бібліятэкі – сімвала ведаў і пазнання.

Школьнікі паглядзелі займальны відэаролік “Что доступно в Национальной библиотеке Беларуси”, зачыталі падрыхтаваныя загадзя “Цікавыя факты пра Нацыянальную бібліятэку”. Госці вельмі ўважліва слухалі, каментавалі, атрымалі новыя веды.




Апублікавана 03.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий