Кастрычнiк 17

Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю

У філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная вечарына “Перад табою, мама, я нізка галаву схіляю”.

Бібліятэкар арганізавала сустрэчу матуль. Усе яны розныя па ўзросце, сацыяльным становішчы, аднак аб’яднаны бязмежнай любоўю да сваіх дзяцей.  Жанчыны пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся цікавыя факты пра знакамітых жанчын-мамаў. Узгадалі пра  зямлячак, якія былі ўзнагароджаны Ордэнам Маці. Не абышлося і без лірычнай ноткі. Безліч прыгожых і шчаслівых вершаў гучала ў гэты дзень. Цёплая і душэўная атмасфера стварыла добры настрой і падаравала прыемныя эмоцыі кожнай матулі.




Апублікавана 17.10.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий