Кастрычнiк
24
Сямейны куфар
Тыдзень бацькоўскай любові ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” завяршыўся пазнавальнай гульнёй-віктарынай “Сямейны куфар”.
Мерапрыемства было падрыхтавана для вучняў 6-7 класаў. Прыказкі, загадкі, вершы, гульні на сямейную тэму былі прапанаваны дзецям. Пагутарылі і пра сямейныя каштоўнасці: значнасць бацькоў у жыцці чалавека і важнасць захавання належных адносін да іх.