Лiпень 4

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Раённая бібліятэка 3 ліпеня прыняла ўдзел у раённым святкаванні Дня Незалежнасці. У кінаканцэртнай зале “Астравец” увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Давайце ганарыцца, што мы беларусы”. Дакументы, змешчаныя на ёй, расказвалі пра прыгажосць, веліч і моц роднай краіны.

Работнікі бібліятэкі правялі акцыю “Люблю Беларусь!”, у рамках якой кожны жадаючы меў магчымасць адзначыць на карце Беларусі любімы сэрцу куточак. За сімвалічную плату можна было набыць квіток бяспройгрышнай латарэі і  выйграць на памяць аб свяце невялікі сувенір.




Апублікавана 04.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий