Лiстапад 4

Канікулы ў бібліятэцы

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” запрасіла выхаванцаў прышкольнага лагера гімназіі №1 на інфармацыйна-пазнавальную праграму “Я хочу, чтоб интернет был вам другом много лет”.

Бібліятэкар расказала аб карысці і шкодзе інтэрнэту.  Школьнікам расказалі, што тут можна не толькі забаўляцца, але і шукаць карысную інфармацыю, чытаць кнігі, віртуальна падарожнічаць па розных гарадах і краінах. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, зрабілі гімнастыку для вачэй. У засваенні інфармацыі дапамаглі мультфільмы.

 




Апублікавана 04.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий