Лiстапад
10
Дэтэктыўнае агенства “Детектив идёт по следу”
У філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” чытачы паспрабавалі свае сілы ў якасці дэтэктываў. Бібліятэкар Вольга Багдановіч падрыхтавала для іх незвычайную квэст-гульню, стварыла імправізаванае дэтэктыўнае агенства “Детектив идёт по следу”.
Маленькія дэтэктывы павінны былі адшукаць кнігу, якая незразумелым чынам знікла з кніжнай паліцы. Безліч вясёлых падказак і ўлік чакала юных чытачоў. У выніку, кнігу давялося адшукаць, а прысутныя пазнаёміліся з выставай літаратуры “Интрига. Опасность. Расследование”.