Краязнаўства. Базы дадзеных
Каб мець магчымасць найбольш якасна адпавядаць запытам гасцей, прывіваць любоў да Астравецкага краю, выхоўваць у насельніцтва пачуццё патрыятызму супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі на працягу многіх гадоў узмоцнена працавалі ў пошукавай рабоце па збору мясцовых легенд, паданняў, фальклору, гісторыі Астравецкага раёна. Гэтыя абставіны далі новы штуршок бібліятэчнаму краязнаўству, якое выхоўвае грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, суседзяў, на падзеях з гісторыі нашых весак і пасёлкаў, дапамагае падняць нацыянальную свядомасць. Прапаганда краязнаўчага матэрыялу, якія тычацца малой радзімы, фарміруюць станоўчы імідж бібліятэк у наш высокатэхналагічны час.Астравеччына слынная маляўнічымі краявідамі. Аднак не толькі на люстэркі азёраў, квітнеючыя дываны палёў, ды шчодрыя лясы багата паўночная Астравеччына. Пралягаючы ля літоўскай граніцы, мяжуючы з Міншчынай і Віцебшчынай, славіцца яна багатым фальклорам, гісторыяй і архітэктурай.
Краязнаўчая дзейнасць Астравецкай раённай бібліятэкі рознапланавая: гэта пошук і набыццё дакументаў, іх апрацоўка, алічбоўка, размяшчэнне іх на сайце ўстановы, вядзенне даведачнага апарата. Арганізоўваюцца краязнаўчыя экспедыцыі, дзе занатоўваюцца ўспаміны старажылаў вёсак, запісваюцца відэаматэрыялы мясцовага фальклору, ствараюцца відэапрэзентацыі і слайд-шоу, якія затым выкарыстоўваюцца ў масавых мерапрыемствах. Прадаўжаецца работа па алічбаванню летапісаў вёсак. На сайце (http://www.ost-kult.grodno.by) ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” можна пазнаёміцца з краязнаўчымі базамі дадзеных уласнай генерацыі.
ІХ імёнамі названы вуліцы Астраўца
Гісторыка-культурныя каштоўнасці
Фальклорная спадчына Астравеччыны ў архіве ІМЭФ імя К. Крапівы НАН Беларусі
Легенды і паданні
Астравеччына літаратурная
Вядомыя людзі Астравеччыны
Мужнасць. Подзвіг. Слава.