Лiпень
9
Разам з кнігай мы расцём
Варонская сельская бібліятэка 6 ліпеня арганізавала чытальную залу пад адкрытым небам “Разам з кнігай мы расцём!”
Размясціўшы чытальную залу ў зручным людным месцы, бібліятэкар стварыла аптымальныя ўмовы для чытання і прагляду перыядычных выданняў, дапамагла задаволіць пазнавальныя патрэбы дзяцей, напоўніла вольны час наведвальнікаў цікавым і карысным зместам.
Дзеці знаёміліся з навінкамі перыёдыкі, разгадвалі загадкі, рэбусы, шарады, складалі прыказкі і прымаўкі. Школьнікі займальна і з цікавасцю чыталі часопісы і энцыклапедыі.