Лiстапад 30

Беніфіс пісьменніка

У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў беніфіс пісьменніка “Здесь сердце трепет и души волнение” у рамках аматарскага аб’яднання “Актыўнае даўгалецце”.

У свет выйшла новая кніга пад аднайменнай назвай мясцовай аўтаркі Капіталіны Цімафееўны Пятроўскай. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі выданне да 75-годдзя з дня нараджэння. У цёплай, душэўнай атмасферы юбілярка атрымала ад чытачоў пажаданні здароўя, чытала свае новыя вершы, байкі. Прысутныя пазнёміліся з кнігамі аўтара на выставе “І лёг радок на белы ліст паперы”.




Апублікавана 30.11.2022 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий