Лiпень 12

Сустрэча з ўрачом-кардыёлагам

У рамках чарговага пасяджэння клуба «Актыўнае даўгалецце» адбылася сустрэча з урачом-кардыёлагам Філатавай Ірынай Мар’янаўнай.

Урач расказала пра найбольш распаўсюджаныя сардэчна-сасудзістыя захворванні: атэрасклероз, гіпертанію. У даступнай форме паведаміла пра метады лячэння і прафілактыку гэтых хвароб, дала рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця.

У ходзе сустрэчы Ірына Мар’янаўна падрабязна і змястоўна дала адказы на шматлікія пытанні слухачоў, памерала ціск усім жадаючым.




Апублікавана 12.07.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий