Жнiвень
20
“Лета і кніга”
Штогод бібліятэкі раёна аб’яўляюць конкурс “Лета і кніга” падчас доўгіх летніх дзён.
Не стаў выключэннем і сёлетні. Так у Трокеніцкай сельскай бібліятэцы 19 жніўня адбылося падвядзенне вынікаў такога спаборніцтва. Пераможцам уручаны граматы. Чытач, які заняў першае месца атрымаў у падарунак кнігу «Гродзеншчына ў легендах і паданнях». Усе удзельнікі і пераможцы конкурсу мелі магчымасць прыняць удзел у латарэі, у якой падлеткі атрымалі невялікія падарункі.