Верасень
3
Дню ведаў – добры дзень
1 верасня ў Трокеніцкай бібліятэцы-клубе прайшло мерапрыемства да Дня ведаў “Дню ведаў – добры дзень”.
У Год малой радзімы бібліятэкар засяродзіла ўвагу дзяцей на вядомых постацях Астравеччыны і сваёй маленькай радзімкі. Дзеці з зацікаўленнасцю праглядзелі фільм да 550-годдзя Астраўца, гулялі ў актыўныя і інтэлектуальныя гульні. А затым паслухалі гісторыю былой усадзьбы мастака Богуша-Шышкі і здейснілі падарожжа па алеіі да векавога дуба з фотасесіяй.