Верасень
17
Дзень работнікаў леса
На 16 верасня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе было запланавана вірутальнае падарожжа “Лес – прыгажосць зямлі” да Дня работнікаў леса.
У рамках мерапрыемства прайшла квэст-гульня “Знайдзі дрэва”. Пытанні былі падрыхтаваны ў выглядзе загадак, які былі па-майстэрску схаваны не толькі ў бібліятэцы, але і на тэрытоыі вакол яе. Каб разгадаць таямніцы, неабходна было звярнуць увагу на дрэвы. Так, падчас гульні, дзеці пазнаёміліся з рознымі іх відамі і самастойна адшукалі яблыню, дуб, бярозу, клён, ліпу, каштан і нават рэдкую лістоўніцу.