Верасень 17

Мая старонка, мая вёска, мой родны кут

15 верасня ў аг. Варняны прайшло свята “Мая старонка, мая вёска, мой родны кут”. Свята вёскі Варняны сабрала разам землякоў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, людзей працавітых, цікавых, прыгожых, натхнёных думкамі і справамі, прысвечанымі ёй – малой радзіме.

Бібліятэкар Варнянскай сельскай бібліятэкі Багдановіч Алена Іванаўна пад час святкавання арганізавала для аднавяскоўцаў пляцоўку “Бібліятэчная вёска”. Была арганізавана бяспройгрышная латарэя  і выстава “Кніга – сюрпрыз”. Для аматараў інтэлектуальнага адпачынку бібліятэкар  падрыхтавала сюрпрыз: даведацца назву кнігі можна было толькі пасля таго, як яе возьмеш пачытаць, таму што кнігі “хаваліся” ў спецыяльных абгортках. Праўда, для чытачоў на вокладках былі невялікія падказкі ў выглядзе “крылатых” цытат з выдання.




Апублікавана 17.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий