Верасень 25

Лес, поўны цудаў і казак

22 верасня ў Альхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла гутарка “Лес, поўны цудаў і казак” у рамках аматарскага аб’яднання “Жывіца”.

Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана паспрабаваць сябе ў інтэлектульнай гульні “Уплыў экалогіі на жыццё чалавека”. Дзеці  былі падзелены на дзве каманды  па пяць чалавек: “Рамонкі” і “Сонейка”.  Гульня пачалася з шэрагу няпростых, дыскусійных пытанняў. Асабліва складаным аказалася “Навошта ж чалавеку экалогія?”, на якое ў кожнага ўдзельніка гульні знайшлося індывідуальнае меркаванне, пацверджанае прыкладамі з жыцця.

Вось так весела і цікава прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Жывіца”. А вельмі прыемным момантам стала падзяка ўдзельнікам у выглядзе дыпломаў і салодкага стала. Такім чынам, мерапрыемства прайшло пад дэвізам  “І карысна, і прыемна”!




Апублікавана 25.09.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий