Кастрычнiк 15

Героі працы побач з намі

Напярэдадні Дня культработніка, 12 кастрычніка ў Астравецкай раённай бібліятэцы сабраліся ветэраны працы, якія адпрацавалі ў розных сферах культуры больш за 30, 40 і больш гадоў – бібліятэкары, клубныя работнікі, бухгалтары. Работнікі культуры з’яўляюцца захавальнікамі і прадаўжальнікамі шматвяковых беларускіх традыцый, генератарамі новых ідэй.

Такія людзі падаюць усім прыклад жыццялюбства, аптымізму, уменне добра працаваць і адпачываць у коле аднадумцаў і сяброў. У гэты дзень у нязмушанай абстаноўцы за кубачкам гарбаты гучалі словы удзячнасці за працу, госці вечара распавядалі пра тое, чым яны займаюцца, знаходзячыся на заслужаным адпачынку. Кожны меў магчымасць выказаць сваё меркаванне, успомніць цікавыя моманты свайго жыцця. Усе ад душы спявалі песні, расказвалі байкі. Напрыканцы мерапрыемства Ачарэтава Н.У., намеснік дырэктара павіншавала ўсіх мамаў з надыходзячым святам — Днём маці і ўручыла ўсім жанчынам-маці віншавальныя паштоўкі.




Апублікавана 15.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий