Кастрычнiк 22

Смачныя гісторыі

20 кастрычніка ў 70 краінах свету з 2004 года адзначаюць дзень повара. Часам людзі гэтай прафесіі застаюцца незаўважанымі, але без іх нельга ўявіць нашу сучаснасць.

У Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе таксама адзначылі гэты дзень. Для дарослых чытачоў была арганізавала кніжная выстава “Книжная вкуснятина”, на якой былі прадстаўлены выданні з кулінарнымі рэцэптамі. Для дзяцей прайшло мерапрыемства “Смачныя гісторыі”, мэтай якога стала бліжэй пазнаёміць з прафесіяй повара, а таксама з беларускай нацыянальнай кухняй. Зацікавіла маленькіх чытачоў і віктарына пра прымаўкі, казкі і прыказкі ў якіх пэўную ролю выконваюць прадукты і стравы. А з найбольшай цікавасцю дзеці выляплялі кошыкі з садавінай або гароднінай з салёнага цеста, уяўляючы сябе і кандытарамі, і кухарамі, і нават, скульптарамі.




Апублікавана 22.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий