Кастрычнiк 26

Асеннія матывы ў творчасці

26 лістапада ў Астравецкай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба літаратараў “Астравецкай зямлі галасы” і клуба “Актыўнае даўгалецце”. Тэмай мерапрыемства была абрана асенняя тэматыка.

Восень задуменная і сумная, лірычная і загадкавая. Вершы пра восень у творчасці мясцовых паэтаў Марозава А., Пятроўскай К., Чакур Г., Фёдаравай С., Сямёнавай Т.  ціха перадаюць настрой стомленай прыроды. Гэта вершы далікатных сонечных дзён бабінага лета, вершы восеньскага дажджу. Восень самая вытанчаная, пяшчотная і ў той жа час, поўная мудрасці пара. Сум і туга, радасць і расчараванне, адзінота і любоў, усё пераплятаецца ў восеньскім, поўным меланхоліі і зачаравання, настроі. Наіўныя і поўныя душой, кранальныя і добрыя словы, радкі і рыфмы ў вершах пра восень, падкрэсліваюць усю прыгажосць  прыроды і пачуццёвую глыбіню паэзіі. На тэму восені жанчыны з “Актыўнага даўгалецця” прынеслі свае творчыя работы і дары прыроды.




Апублікавана 26.10.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий