Лiстапад 2

Квэст-гульня

У рамках арганізацыі вольнага часу дзяцей у дні школьных канікул у Варнянскай бібліятэцы прайшла квэст-гульня “Знайдзі кнігу”, мэтай якой было развіваць дапытлівасць і цікавасць да чытання кніг, уменне працаваць у камандзе.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел каманды “Чарадзеі” і “Крылы”. Кожная каманда, атрымаўшы свой маршрутны ліст, адправіліся па розных станцыях.  Адказаўшы правільна на пытанні, яны атрымлівалі далейшыя ўказанні па маршруце. Дзяцей чакалі такія станцыі, як, “Складзі пазлы”, дзе склаўшы фрагменты вядомых казак, трэба было назваць аўтара і назву самой казкі, “бліц-турнір” — адказвалі на пытанні па казках. На станцыі “Бюро знаходак” — адказвалі на пытанне: хто з літаратурных герояў страціў гэтыя рэчы?  Далей была станцыя “Літарныя пазлы”, дзе дзецям трэба было скласці з літар назву мастацкага твора . “Лічбы ў літаратуры” з заданнем назваць мастацкія творы ў назвах якіх ёсць лічбы.

Удзельнікі квэст-гульні прадэманстравалі эрудыцыю, знаходлівасць, веды літаратурных твораў і паспяхова дабраліся да фінішу.

 

 




Апублікавана 02.11.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий