Лiстапад
5
У кніжак няма канікул
Трэцяга лістапада бібліятэкар Кямелішкаўскай сельскай бібліятэкі правяла экскурсію па бібліятэцы для лагера з дзённым знаходжаннем «Дружныя рабяты». Экскурсія прайшла ў рамках акцыі «У кніжак няма канікул».
Асноўнымі задачамі мерапрыемства з’явіліся: паказаць значнасць бібліятэкі, прывіць цікавасць да кнігі, сфарміраваць беражлівыя адносіны да кнігі і павагу да працы бібліятэкара.
Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай, яе гісторыяй, графікам працы, аддзеламі і асаблівасцямі фонду, каталогамі і картатэкамі; даведаліся, якія паслугі аказвае бібліятэка.