Снежань 3

План 2019: вопыт, ідэі, творчасць

30 лістапада ў Астравецкай раённай бібліятэцы адбыўся семінар бібліятэкараў. Падзяліцца вопытам работы і сваімі ідэямі,  разглядзець пытанні планавання на наступны год былі запрошаны сельскія бібліятэкары і спецыялісты Астравецкай раённай бібліятэкі.

Праграма семінару ўключала наступныя пытанні: “Асноўныя напрамкі работы на 2019 год. Задачы, ідэі, рэалізацыя”, “Сучасныя падыходы ў краязнаўчай рабоце ў Год малой радзімы. Метадычныя парады”, “Інтэрактыўныя формы работы з дзецьмі і моладдзю ў сучасных умовах”, “Актывізацыя чытання сродкамі інавацыйных метадаў і разнастайных форм работы”. Выступленні  былі цікавыя, змястоўныя і вельмі каштоўныя для сельскіх бібліятэкараў у плане набыцця прафесійнага вопыту работы. Актуальныя выступленні з паказам відэаматэрыялаў працягнуліся абмеркаваннямі праблемных тэм. Семінар падштурхнуў сельскіх бібліятэкараў яшчэ больш актыўна займацца самаадукацыяй, ўключаць у кола сваіх інтарэсаў новыя тэмы, формы работы, цікавыя персоны, гістарычныя факты.




Апублікавана 03.12.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий