Снежань 5

Летапіс вёскі Гервяты

I. Уступ

Гервяты, вёска, цэнтр сельсавета Астравецкага раёна на р.Лоша. За 24 км на ПнУ ад Астраўца, 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы, на аўтадарозе Варняны – Жодзішкі.

445 жыхароў, 200 двароў (1993).

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Т.2 – Мн.: Бел.Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 1994. –с. 518.

На пачатку 1998 года 544 жыхары, 203 двары

(згодна статыстычнай справаздачы Гервяцкага сельскага Савета).

На 01.01.2004г. 190 двароў, 514 жыхароў, цэнтр “СПК “Гервяты”.

Памяць: Гіст.-дакум. Хроніка Астравецкага раёна: Рэд. кал.: Г.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. –Мн.:БелЭн. – 632с.:іл.

II. Візітка вёскі

Гервяцкі сельскі Савет  народных дэпутатаў. Праўленне калгаса “Радзіма”(зараз СВК “Гервяты”). Дом культуры. Бібліятэка. Сярэдняя школа. Магазіны:прадуктовы, прамысловы і гаспадарчых тавараў,калгасны. Аддзяленне сувязі. Аддзяленне ашчаднага банка. Дзіцячая музычная школа. Бальніца на 25 месц. У 1997 годзе — першай палове 1998 года на базе Гервяцкай участковай бальніцы размяшчалася інфекцыйнае аддзяленне  раённай бальніцы. Дзіцячы сад. Комплексна-прыёмны пункт. Жывёлагадоўчы комплекс буйной рагатай жыывёлы. Кансервавы цэх. Дом сямейных урачыстасцей (рэстаўрыраваны млын). Лясніцтва. Млын. Будынак сепаратарнага аддзялення.Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1967 годзе). Помнік архітэктуры — Троіцкі касцёл (1903).

III. Адкуль у вёскі імя

Хранолаг М.Стрыйкоўскі і гісторык Ю.Нямцэвіч сцвярджаюць, што мястэчка Гервяты заснавана ў 1271 годзе літоўскім князем Германтам і яго перашпачатковая назва гучала як Германтас. І толькі з-за памылковага напісання змянілася на Гервяты. Ёсць і іншыя меркаванні.

Вільнюскі біскуп Іонас, сын вялікага князя літоўскага, якому належалі Гервяты, у 1511 годзе перапісаў гэты маёнтак вільнюскім біскупам. У дакументах Вільнюскага біскупства маецца адпаведная, датаваная 7 лютага 1536 года, копія фундацыі біскупа Іонаса, па якой у гэтым жа годзе быў пабудаваны касцёл у Гервятах.

IV. Тыповыя для вёскі прозвішчы

  • Гульбіновіч
  • Рэміс
  • Пуйша
  • Мацко
  • Гудойць
  • Сыс
  • Мешкіс
  • Атмініс
  • Базіс
  • Стаціна

V. Час утварэння вёскі

У XIII – XIV стагоддзях Гервяты ўваходзілі ў склад нальшанскай (гальшанскай) зямлі. У гістарычных крыніцах яны  ўпамінаюцца  ў 1511 годзе як маёнтак у ваколіцах Варнян.

Запіс 1800 года ў кнізе  рашэнняў Літоўскага вярхоўнага суда паказвае, што ў 1536 годзе было заснавана мястэчка Гервяты. На ўтрыманне касцёла быў падпісаны фальварак Попішкі. Фальварку ў той час належала 6 сялянскіх двароў 2 карчмы. Сяляне мелі па палавіне валокі зямлі. Захаваліся запісанымі і прозвішчы сялян: гэта Мацей Кулакоўскі, Мікола Стачынскі, Марцін Мальдзіс, Юргіс Пазлевіч, Андрэй Спачынскі і Мацей Петрык. Яны сеялі 7 бочак жыта; 5 — аўсу; 2 — ячменю; 1,5 — грэчкі, па восьмай частцы пшаніцы, гароху і чвэрць бабоў. Настаяцель касцёла  атрымаў права бязвыплатна карыстацца местачковым млвнам, лавіць рыбу, браць лес на будоўлю і паліва.

Цяжкае эканамічнае становішча і вялікія  павіннасці сялян фальварка Гервяцкага касцёла знайшлі адлюстраванне ў акце візітацыі касцёла ў 1740 годзе. Кожны мужчына быў

Абавязаны адпрацаваць 104, а жанчына — 23 дні на год. Акрамя таго яны абкладваліся яшчэ і натуральнай данінай.

У пачатку XIX стагоддзя была адрамантавана альбо нанава адбудавана большасць дамоў Попішскага фальварка. У двары прыхода стаяў сонечны гадзіннік. У самім прыходзе прыходзе быў вялікі агарод, у якім добра раслі капуста, буракі, морква, агуркі, радыс, мак, салата, бульба, цыбуля, гарох, пятрушка. Даходы з маёнтка ішлі на ўтрыманне вільнюскага біскупа, маёнтак нярэдка здаваўся ў арэнду Гервяцкаму маёнтку належала і само мястэчка, а таксама вёскі Міцюны, Мацкі, Гайголі і некалькт выселкаў. Сяляне гэтых вёсак плацілі аброк грашыма, адбывалі гужавую павіннасць, давалі “дзякло” (даніну) аўсом, сенам, харчамі, будавалі і рамантавалі надворныя пабудовы, плаціну, масты, дарогі.

VI. Аб чым расказваюць каменні.

Троіцкі касцёл (архіт.). У цэнтры вёскі. Пабудаваны

ў 1903г. з цэглы.

Храм — трохнефавая базіліка з трансептам і вежай пасярэдзіне галоўнага фасада. Цэнтральны неф накрыты двухсхільным чарапічным дахам, які ў месцы перасячэння з дахам трансепта ўтварае крыж. Дахі над бакавымі нефамі аднасхільныя. Фундамент будынка абліцаваны гранітнымі плітамі. Характэрным элементам архітэктуры касцёла з’яўляюцца шматступеньчатыя кантрфорсы, якія пераходзяць у аркбутаны. Плоскасці контрофорсаў апрацаваны стральчатымі і прамавугольнымі нішамі. Сцены касцёла прарэзаны вузкімі спаранымі стральчатымі аконнымі праёмамі ў нішах. Уваходны партал — перспектыўны, стральчаты. Унутры храм дзеліцца на нефы 5 парамі складанапрафіляваных калон на высокіх васімігранных п’едэсталах. Сцены бакавых нефаў расчлянёны адпаведна калонам пілястрамі. Аконныя прёмы цэнтральнага нефа ў трохвугольных нішах. Скляпенні крыжовыя, з дэкаратыўнымі нервюрамі.

Касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі.

А.А.Міцянін

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць. – Мн.: выд-ва “Бел. Сав. Энцыклапедыя” імя П.Броўкі, 1986. – с.89

VII. Такой была вёска

У 1796 годзе маёнтак Гервяты ад Вільнюскага біскупства забрала расейская царская ўлада. У 1797 годзе, 23 жніўня, цар Павел I падараваў яго рускаму паслу ў Стамбуле, тайнаму саветніку Марціну Шуазэль дэ Гуф’е, які 11 кастрычніка 1798 года прадаў маёнтак мясцоваму памешчыку Мацею Дамейку.

Паводле дадзеных аўночна-Заходняга аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства ў другой палове XIX стагоддзя тут пераважала трохпольная сістэма земляробства, ураджаі былі вельмі нізкімі, таварна-грашовыя адносіны —  слаба развітымі.

Сяляне Гервят неаднойчы выступалі супраць феадальнага, а затым — капіталістычнага прыгнёту —  у 1861, 1863 гадах, у час рэвалюцыі 1905- 1907 гадоў.

VIII. Устанаўленне савецкай улады

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з царскай арміі ў

Гервяты вярнулася нямала рэвалюцыйна настроеных салдат. Былі і тыя, хто вярнуўся з нямецкага палону. Пры выбарах мясцовага рэўкома ў яго склад, пад уплывам учарашніх салдат, вылучаны іменна такія людзі. Першым старшынёй камітэта быў Ю.Базевіч, празваны вяскоўцамі за рэвалюцыйную дзейнасць “Чырвоным капітанам”. Камітэт пад уздзеяннем рэвалюцыйных ідэй рэквізаваў і раздаў інвентар з Гервяцкага маёнтка бедным сялянам, выселіў з дому памешчыцу Дамейка, стварыў народную міліцыю, адабраў у рыхтаваўшыхся да эвакуацыі немцаў нарабаваныя  запасы збожжа, коней і раздаў насельніцтву. Начальнікам народнай міліцыі стаў Ч.Мацка. Камітэт трымаў сувязь з Вільнюсам, Ашмянамі, Мінскам, адкуль атрымліваў зброю і вопратку для міліцыі. Пасля перамогі контррэвалюцыі камітэт быў разагнаны, старшыня яго Ю.Базевіч трапіў у турму. Рэпрэсіям падвергліся і іншыя члены камітэта, байцы народнай міліцыі.

IX. Гісторыя калгаснага жыцця

З пяці даваенных калгасаў у ліпені 1944 года былі адроджаны тры — імя Сталіна Астравецкага, імя Варашылава Варнянскага  і імя Молатава Гервяцкага сельсаветаў. Яны аб’ядноўвалі 63 сялянскія гаспадаркі. Землі калгасаў у суме складалі 687 гектараў. У кожнага калгасніка ў асабістым карыстанні было па паўгектара зямлі.

Гартаючы падшыўку Астравецкай раённай газеты “Сталінская праўда” за 1978 год, якая захоўваецца у нашым архіве (занальны дзяржаўны архіў г.Ліды),  даведваемся навіны з Гервяцакга сельсавета амаль паўвекавой даўнасці.

У 60 аддаленых вёсках Гервяты гараць лямпачкі Ільіча, электрыфікаваны 10 дамоў в. Міцюны. 10 сем’яў у сельсавеце з’яўляюцца шчаслівымі ўладальнікамі радыёпрёмніка.

У трох магазінах прадаюцца тавары першай неабходнасці: соль, газа, запалкі і іншае.

Маюцца дзве хаты чытальні, а 17 верасня 1948 года адкрыты Дом сацкультуры на 100 месц у вёсцы Гервяты.

На ахове здароўя насельніцтва знаходзіцца сельская амбулаторыя, у якой працуюць урач, фельчар, акушэрка і 2 медыцынскія сястры.

У снежні 1948 года 43 аднаасобныя сялянскія гаспадаркі в.Гервяты аб’ядналіся ў калгас “Новы шлях”, выбраўшы старшынёй перадавога селяніна Мілэйша Іосіфа.

Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда.-1997. -29 кастрычніка (№83). –с.з

У 1949 – 1950 гадах тутэйшыя сяляне аб’ядналіся ў калгасы, якія пасля ўзбуйнення ў 1958 годзе ўтварылі калгас “Радзіма”. Аб інтэнсіўнасці развіцця гэтай гаспадаркі сведчаць прыведзеныя ў кнізе  паказчыкі выпуску і рэалізацыі сельгаспрадукцыі, лічбы грашовых даходаў. Адначасова рос і фонд аплаты працы, што садзейнічала паляпшэнню матэрыяльнага жыцця калгаснікаў.

Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда. -1993. -31 сакавіка. -№24. –с.3

Да жніўня 1960 года ўзначальваў Гузаў. А са жніўня 1960 года па студзень 1982 нязменным кіраўніком гаспадаркі быў Андрэй Андрэевіч Галагаеў.

З 25 студзеня 1982 года па 1 сакавіка 2003 года старшынёй калгаса “Радзіма” з’яўляўся Вячаслаў Іосіфавіч Адахоўскі.

1 сакавіка 2003 года старшынёй калгаса “Радзіма” быў абраны Мечыслаў Часлававіч Лісоўскі.

1 ліпеня 2003 года калгас “Радзіма” па рашэнню агульнага сходу членаў калгаса пераіменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гервяты”.

Чацвертага лістапада 2005 года  суседні СВК “Рымдзюны” рэарганізаваны шляхам далучэння да СВК “Гервяты” рашэннем Гродзенскага аблвыканкама №44.

X. Адукацыя насельніцтва

Маюцца звесткі, што ў 1777 годзе ў Гервятах была адкрыта пачатковая школа, дзе вучыліся 4 польскіх і 9 сялянскіх дзяцей, а дагутэль у XVI – пачатку XVII стагоддзя бліжэйшая школа была ў Жодзішках, пры кальвінісцкім касцёле.

Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда.-1993. -27 сакавіка.- №23

У сельсавеце 5 школ: 1 няпоўная сярэдняя і чатыры пачатковых, у якіх працуюць 16 настаўнікаў і навучаецца 450 дзяцей. (Астравецкая раённая газета “Сталінская праўда” за 1948 год)

Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда. -1997. -29 кастрычніка. — №83. –с.з

XI. Гісторыя мясцовай школы

Значная ўвага надаецца развіццю адукацыі, якая тут, у асноўным, ажыццяўляецца ў Гервяцкай сярэдняй школе. Толькі за 17 гадоў яе існавання сярэднюю адукацыю атрымалі 245 чалавек. Большая частка выпускнікоў прадоўжыла вучобу ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Беларусі і Літвы. У Гервяцкай школе навучанне вядзецца, па жаданню вучняў і бацькоў, на беларускай, літоўскай, рускай мовах.

Кляцоўскі М. У ваколіцах Гервят: з гісторыі Астравеччыны // Астравецкая праўда.-1993. -31 сакавіка.- №24

Выкладанне прадметаў у Гервяцкай СШ на беларускай мове вядзецца з 1992-1993 навучальнага года. У 1997-1998 годзе у школе вучыліся:

Дырэктар:     СтупакоўУладзімір Пятровіч

Нам. дырэктара па вучэбнай частцы:

Мацкела Наталля Іванаўна

Нам дырэктара па выхаваўчай рабоце:

Шульгіна Ірына Францаўна

Сакратар: Радзюк Наталля Іванаўна

Настаўнік пачатковых класаў:

Аляксеявец Кацярына Пятроўна – 2 кл.

Адахоўская Алена Эдуардаўна  — 4 кл.

Рэміс Таццяна Міхайлаўна        — 1 кл.

Ступакова Наталля Міхайлаўна – 3 кл.

Выхавацель групы падоўжанага дня:

Юшкавічэне Алена Эдвардаўна

Вайцюль Ангеліна Баляславаўна

(вяла літ. і мову)

Вярбіцкая Людміла Андрэеўна (гісторык)

Герліх Людміла Пятроўна (біялогія, хімія)

Ліпская Вольга Юльянаўна

(матэматык, бібліятэкар, пенсіянерка)

Ліпскі Мікалай Рыгоравіч

(геаграфія, гісторыя, пенсіянер)

Лукша Людміла Мікалаеўна (рус. мова, літ-ра)

Максімюк Таццяна Баляславаўна (—-//—-)

Мацвеева Яніна Віктараўна (бел. м. і літ-ра)

Раманоўская Галіна Іванаўна (—-//—-)

Пукшта Леанід Іосіфавіч (фіз. культура)

Хабібуліна Ірына Назіпаўна (—-//—-)

Урбановіч Яўгеній Канстанцінавіч (фізіка)

Урбановіч Тамара Іванаўна (матэматыка)

У 1997-1998 годзе самы малы за гісторыю школы выпуск — 6 вучняў 11 класа:

Авілкіна Наталля

Астапавец Ірына  — в. Гальчуны

Карэйва Ірына    — в.Попішкі

Мірончык Юрый    – в. Гервяты

Пазлевіч Яўгеній — в. Гервяты

Штура Наталля    — в. Гіры

Мірончык Юрый закончыў школу на “выдатна”;, астатнія вучні на “42 і “5”.

Выпускнікі 1999 года:

Аляксеявец Алёна — в. Гервяты

Бясецкая Марына  — в. гервяты

Бучынскі Сяргей  — в. Гервяты

Валанцэвіч Яўген   — в. Міцюны

Валэйка Марына   — в. Гервяты

Жакун Ніна         — в. Міцюны

Каркоцкая Кацярына – в. Гервяты

Кулеўскі Аляксандр — в. Гервяты

Мацко Юлія         — в. Гервяты

Радзевіч Пётр   — в. Гервяты

Сцефановіч Валерый – в. Гайголі

Сыс Ірына            — в. Гервяты

Выпускнікі 2000 года

Адахоўская Святлага – в. Гервяты

Антаненка Аляксей   — в. Керплашына

Аляксеявец Віталій  — в. Гервяты

Бучынскі Аляксандр  — в. Гервяты

Валэйка Ганна         — в. Гервяты

Жакун Юрый            — в. Міцюны

Каркоцкі Барыс        — в. Гервяты

Кулеўскі Віктар       — в. Гервяты

Мацвеева Люба         — в. Гервяты

Русалоўская Святлана- в. Гервяты

Скарульская Алеся   — в. Гервяты

Саўко Святлана        — в. В.Яцыны

Юхневіч Анжэла        — в. Кірэлі

Выпускнікі 2001 года:

Андрэйчык Наталля   — в. Гервяты

Бучынская Наталля   — в. Гервяты

Вайцяховіч Юлія     — в. Гервяты

Валанцэвіч Анатоль  — в. Міцюны

Ласінец Юлія    — в. Гервяты

Макевіч Алена    — в. Гудзенікі

Насута Віктар         — в. Гервяты

Сільвановіч Таццяна – в. Міцюны

Шунько Уладзімір    — в. Гервяты

Выпускнікі 2002 года

Александровіч Яўген – в. Гервяты

Мароз Яўген           — в. Гервяты

Мацко Павел           — в. Гервяты

Субач Андрэй    — в. Чэхі

Хабібуліна Наталля  — в. Гервяты

Шафран Алена          — в. Гервяты

Выпускнікі 2003 года

Андрэйчык Марына    — в. Гервяты

Максімюк Алег       — в. Гервяты

Гаруноў Слава         — в. Міцюны

Раманоўскі Максім   — в. Міцюны

Выпускнікі 2004 года

Гаруноў Дзяніс      — в. Міцюны

Гваздовіч інна        — в. Мацкі

Васільчык Андрэй    — в. Гервяты

Жакун Віталій       — в. Міцюны

Іванчук Юлія        — в. Гервяты

Каркоцкі Іван       — в. Гервяты

Мароз Ганна         — в. Гервяты

Міцкевіч Дзіма        — в. Гервяты

Пагада Яўгеній        — в. Гервяты

Русалоўскі Яўген    — в. Гервяты

Скерла Наталля      — в. Міцюны

Сцефановіч Андрэй   — в. Гайголі

Хомук Таццяна       — в. Міцюны

Часнойць Павел      — в. Сакалойці

Янэцкі Аляксандр    — в. Сакалойці

Выпускнікі 2005 года

Вайцяховіч Павел    — в. Гервяты

Вяржынскі Андрэй    — в. Гервяты

Кацяш Вікторыя      — в. Міцюны

Лях Яўген           — в. Гервяты

Махнач Анастасія    — в. Гервяты

Раманоўскі Аляксей  — в. Міцюны

Калектыў настаўнікаў у 2005 годзе

Мацко Наталля Іванаўна — дырэктар

Максімюк Таццяна Баляславаўна — нам. па вуч. Частцы

Трышына  Валянціна Вацлаваўна — нам. па выхав. Рабоце

Масевіч Алена Станіславаўна — сац. Педагог

Чубрык Вольга Станіславаўна — педагог-арганізатар

Раўдановіч Таццяна Міхайлаўна        настаўнікі

Аляксеявец Кацярына Пятроўна      пачатковых

Юшкевічэне Алена Эдвардаўна           класаў

Ступакова Наталля Міхайлаўна

Урбановіч Тамара Іванаўна — выклад. матэматыкі

Урбановіч Яўген Канстанцінавіч — фізіка, інфарматыка

Раманоўская Галіна Іванаўна — бел. мова, прац. нав.

Мацвеева Яніна Віктараўна — бел. мова і літ-ра

Трыбоцкая Ірына Пятроўна — хімія, біялогія

Вярбіцкая Людміла Андрэеўна — гісторыя

Гадунка Ірына Казіміраўна — фізкультура

Александровіч Наталля Рыгораўна — англ. мова, псіхал.

Сцефановіч Ганна Станіславаўна — геаграфія

Сакратар: Урбановіч Таццяна

Лабарант: Пазлевіч Аксана Мар’янаўна

Замяняе: Сцефановіч  Аксана іванаўна

Нам. дырэктара па выхаваўчай рабоце:

Русалоўскі Іван Іванавіч

Тэх. персанал:     Масевіч Святлана Аляксандраўна

Сячынская Кацярына Уладзіміраўна

Цвёрдая Надзея Мікалаеўна

Раманоўскі Мечыслаў Зянонавіч

Шаблоўскі Антон Станіслававіч

Палачанская Лілія Эдвардаўна

XII. Гісторыя бібліятэк

Сельская бібліятэка размяшчаецца ў будынку Гервяцкага сельскага Дома культуры. Перасялілася сюды бібліятэка ў сакавіку 1992 года. Яна заняла памяшканне з двух пакояў, агульнай плошчай 75м², якое па праекту прызначалася пад школу мастацтваў. А ў памяшканні, якое было адведзена пад абанемент бібліятэкі, размясціліся спецыялісты тагачаснага калгаса “Радзіма”. Чытальная зала адведзена пад рытуальную, дзе праходзілі урачыстыя рэгістрацыю шлюбу, праводзіліся мерапрыемствы.

Да 1992 года бібліятэка знаходзілася ў старым будынку Гервяцкага СДК. Там яна таксама займала 2 пакоі.

Раней у гэтым жа будынку быў сельскі Савет, а яшчэ раней — польская гміна.

Доўгі час працавала ў бібліятэцы Пазлевіч Людміла Юльянаўна, 1958 года нараджэння, беларуска, адукацыя сярэдне-спецыяльная (Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум).

На перыяд дэкрэтнага водпуску з кастрычніка 1985 года па чэрвень 1987 года ў бібліятэцы працавала Пашук Святлана Аляксандраўна, 1968 года нараджэння, беларуска, адукацыя сярэдняя, якая нарадзілася ў в. Завідзіненты. У Гервятах яна выйшла замуж за Масевіча Іосіфа Станіслававіча, мае двух сыноў, працуе зараз тэхработніцай Гервяцкай сярэдняй школы.

Прыкладна з 1978 па 1982 гады ў бібліятэцы працавала Барысенка Людміла Іванаўна, ывпускніца Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума. У Гервятах яна выйшла замуж за Бартасевіча Віктара Іванавіча, а адпрацаваўшы вызначаны тэрмін вярнулася дадому ў г. Полацк, дзе працуе ў дзіцячай бібліятэцы.

Некаторы час працавала ў бібліятэцы Бутовіч Часлава, пасля яе змяніла Ілюк Валянціна. Абедзьве ўражэнкі Падольскага сельскага Савета. У студзені  1985 года Ілюк В. была перавядзена ў Трокеніцкую бібліятэку.

У Астравецкай раённай газеце “Сталінская праўда” за 1948 год упамінаецца дзве хаты-чытальні, а 17 верасня 1948 года адкрыты  Дом сацкультуры на 100 месаў у в. Гервяты.

Сарокіна Л. Дакументы расказваюць: у раённую кнігу “Памяць” // Астравецкая праўда. -1997. -29 кастрычніка. — №83. –с.з

Напачатку бібліятэка лічылася прыклубнай. Прыкладна ў 1959-61гг. у Доме культуры працаваў Радута Станіслаў Станіслававіч з в. Чэрнішкі.

З 1962 па 1965гг вёў прыклубную бібліятэку Чайкоўскі Іван Станіслававіч, 1942 года нараджэння, адукацыя няпоўная сярэдняя, беларус, нарадзіўся ў в. Чэрнішкі. Зараз ён жыве ў Гервятах, працаваў паштальёнам Гервяцкага аддзялення сувязі, знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Кніжны фонд у сельскай бібліятэцы пры Гервяцкім СДК складаў 5526 экзэмпляраў на агульную сумму 1709 рублёў. У 1970 годзе кніжны фонд складаў ужо 5582 экз. а 01.01.1975 года — 8368, а на 15 снежня 1978 года —/ 6450 экзэмпляраў на суму 3732 рубл. 74 кап.  На 01.01.1980 года ў бібліятэцы налічвалася 7007 экзэмпляраў кніг; на 01.01.1985 — 8601 экз.

З кастрычніка 1968 года па жнівень 1974 загадчыцай Гервяцкага СДК працавала Суднік Людміла Паўлаўна, па спецыяльнасці метадыст-арганізатар бібліятэчнай і клубнай работы. У Гервяты яна была пераведзена з Ізабелінскай сельскай бібліятэкі, а ў 1974 годзе была прызначана загадчыцай Карвэльскай сельскай бібліятэкі.