Снежань 13

Юбілей дзіцячага пісьменніка

У Варнянскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны конкурс па кнізе вядомага савецкага пісьменніка Лазара Іосіфавіча Лагіна «Старик Хоттабыч». Усе мы памятаем пацешнага і не ў меру дзейснага старога з фільма рэжысёра Г. Казанскага. Ён уварваўся ў жыццё савецкіх дзяцей  з тысячагадовага зняволення і з тых часоў выклікае вясёлы смех у некалькіх пакаленняў дзяцей і дарослых.

На спатканне  да нас  Хатабыч прыйшоў з чароўным збаночкам, з якога дзеці даставалі запіскі і выконвалі заданні бібліятэкара. Дзеці  не толькі ўспомнілі герояў гэтай выдатнай аповесці-казкі, але і ўдзельнічалі ў розных конкурсах: развучвалі чароўныя замовы, вучыліся паказваць фокусы.

 




Апублікавана 13.12.2018 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий