Студзень
2
Творчая майстэрня Дзеда Мароза
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі 21 снежня наведала Міхалішкаўскую сярэднюю школу, дзе сабраліся дзеці, якія пажадалі парадаваць сябе і сваіх блізкіх навагоднімі сувенірамі.
Вольга Аляксандраўна правяла майстар-класы:
«Навагодняя паштоўка», «Навагодняя гірлянда», «Ёлачная цацка», «Навагодняя сняжынка». Дзеці засталіся задаволеныя і ўпэўненыя, што выраб сваімі рукамі стане незвычайным упрыгожваннем навагодняй ёлкі, або выдатным тэматычным падарункам для блізкіх.