Студзень 2

«Бібліятэчны Дзед Мароз»

30 снежня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла вечарына «Бібліятэчны Дзед Мароз». Дзеці з нецярплівасцю чакалі госця, які з’явіўся роўна ў назначаны час і прывёў з сабой Снягурку.

Асабліва цікавіла Снягурку і Дзеда Мароза, што самае запамінальнае прачыталі дзеці за гэты год. Захопленыя маленькія чытачы паказалі ўсе любімыя куткі бібліятэкі, спявалі песні, расказвалі вершы і нават падрыхтавалі танец для Дзеда Мароза. Уражвала і разнастайнасць конкурсаў і віктарын — ад рухавых гульняў да самаробных пазлаў.




Апублікавана 02.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Вынікі 2019", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий