Дзень інфармавання
17 студзеня ў Палушскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў дзень інфармавання насельніцтва “Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года”.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падрабязна спынілася на правядзенні мерапрыемстваў у цэлым па краіне і ў прыватнасці ў Астравецкім раёне да Года малой радзімы і нагадала, што надышоўшы год і наступны таксама пройдуць пад гэтым знакам.
Справаздачу ў гэты дзень перад сваімі аднавяскоўцамі і жыхарамі Гудагайскага сельсавета трымаў яго старшыня Віктар Карповіч.
Пра работу са слабаабароненымі пластамі насельніцтва расказала намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Марыя Максімава.
Супрацоўнік Энерганагляду Уладзімір Кавалёнак гаварыў пра электрабяспеку, неабходнасць рамонту няспраўнай электраправодкі і правілах паводзін каля ліній электраперадачы. З 21 студзеня па ўсёй краіне стартавала акцыя “Бяспеку ў кожны дом”, у рамках якой пройдуць сустрэчы, гутаркі, флэшмобы, супрацоўнікі РАНС наведаюць дамы і кватэры – і раскажуць пра пажарную бяспеку.
Перш за ўсё – прафілактыка.
Такую задачу ставіць перад сабой кіраўніцтва і калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў. Пра тое, як яна рэалізуецца ў нашым раёне, на сустрэчы з насельніцтвам расказаў начальнік РАУС Дзмітрый Місюк. Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў прааналізаваў работу ўчастковых інспектараў Гудагайскага сельсавета, а таксама спыніўся на злачынствах і правапарушэннях, якія тут былі здзейснены.