Студзень 23

Каб дзяцiнства шчаслiвым было

23 студзеня ў Гервяцкай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства для самых юных чытачоў “Каб дзяцiнства шчаслiвым было”.   На гэты раз у бібліятэку завіталі рабяты з Гервяцкага дзіцячага садка.

Бібліятэкар правяла цікавую экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з самымі маляўнічымі кнігамі і казкамі, правяла віктарыну па казках, зачытала вершы дзіцячых беларускіх пісьменнікаў. У гэты дзень бібліятэка папоўнілася новымі чытачамі.




Апублікавана 23.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий