Студзень
8
Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша
1 студзеня 2019 года споўнілася 100 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Менавіта гэтай круглай даце было прысвечана гістарычнае падарожжа “Гэта ўсё Беларусь –гэта спадчына наша”, якое прайшло ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.
Слухачамі сталі жанчыны “залатога ўзросту”. У гэты дзень гучалі вершы і песні аб Беларусі, аб роднай мове, аб прыгажосці беларускай прыроды.