Студзень 24

“Гульні розуму” для людзей шаноўнага ўзросту

23 студзеня ўдзельнікі “Актыўнага даўгалецця” чарговы раз сабраліся ў чытальнай зале Астравецкай раённай бібліятэкі, каб разам папіць гарбаты, абмеркаваць апошнія навіны, проста пагутарыць на цікавыя тэмы. Адной з такіх тэм стала інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, якая даўно стала брэндам Астравецкага раёна.

Таіса Сямёнава, якая таксама актыўна ўдзельнічае ў раённых гульнях і з’яўляецца членам “Актыўнага даўгалецця” расказала прысутным аб гісторыі стварэння інтэлектуальнага руху на Астравеччыне, аб камандах, якія ў ім удзельнічаюць, аб тым, як праходзіць гульня.

Работнікі бібліятэкі, якія самі з’яўляюцца ўдзельнікамі раённых турніраў, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад гульні, расказалі аб сваёй камандзе,  паказалі відэасюжэты раённых турніраў.

Затым ўдзельнікам пасяджэння былі прапанаваны цікавыя пытанні, адказаць на якія імкнуліся ўсе. Цікавыя версіі, правільныя адказы ўзнялі настрой, стварылі прыязную атмасферу. Час праляцеў карысна і весела.




Апублікавана 24.01.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий