Студзень
28
Майстар-клас «Сімвал Астравеччыны»
26 студзеня ў Трокеніцкай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Павуцінка”. Тэмай абралі аплікацыю саломкай, а паколькі 2019 год – гэта Год малой радзімы, то вырашылі рабіць сімвал малой радзімы – герб Астравеччыны.
Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання з тэхнікай пляцення з саломкі. Пад яе кіраўніцтвам дзеці з задавальненнем пагрузіліся ў творчы працэс і адлюстравалі на тканіне дуб і стронгу.