Люты
11
Адзначаем юбілей
10 лютага Варнянская сельская бібліятэка запрасіла самых актыўных чытачоў на пазнавальную гутарку “Прысядзем на палянцы”. Бібліятэкар Алена Іванаўна азнаёміла з творчасцю “ляснога карэспандэнта, казачніка” — Віталя Біянкі.
Дзеці ўзгадалі самыя першыя кніжкі, даведаліся аб галоўнай кнізе ў творчасці пісьменніка-натураліста – “Лясной газеце”, якую ён збіраў усё жыццё. Затым бібліятэкар зачытвала ўрыўкі твораў, якія трэба было знайсці на кніжнай паліцы. Далей рабятам была прапанавана прэзентацыя “Птушыныя пытанні”, падчас прагляду якой можна было адгадаць птушку па знешняму выгляду.