Люты 14

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цікава і пазнавальна напярэдадні гэтай даты прайшоў агляд беларускай літаратуры “Героі твораў і іх аўтары” у філіяле для пажылых людзей у аграгарадку Падольцы.

Бібліятэкар Карына Валынец пазнаёміла з гісторыяй ўзнікнення свята і  прапанавала творы беларускіх пісьменнікаў рознай тэматыкі. Кожны выбраў сабе пачытаць  кнігу для душы. Людзі сталага ўзросту ўспомнілі маладосць, паўдзельчалі ў віктарынах “Таямніцы родных слоў”, “Гаворым па-беларуску”. У гэты  дзень ва ўтульнай атмасферы гучалі вершы Максіма Танка “Родная мова”, Ніла Гілевіча “Роднае слова” і іншых аўтараў беларускага слова.




Апублікавана 14.02.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Залатая восень жыцця", "Мерапрыемствы

Добавить комментарий