Афганскі надрыў
15 лютага ў Рытанскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Афганскі надрыў», прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта вайна прынесла шмат гора і ў беларускія сем’і. У ёй прынялі ўдзел і 2 рытанскія хлопцы — Рабкоўскі Уладзімір Іосіфавіч і Змітровіч Рышард Францавіч.
Змітровіч Рышард Францавіч пасля арміі працаваў у калгасе, але хвароба скасіла маладога хлопца. Рабкоўскі Уладзімір Іосіфавіч і зараз працуе ў роднай гаспадарцы, але час, калі ваяваў, не любіць успамінаць.
Моладзь, якая прысутнічала на мерапрыемстве, пазнаёмілася з фотавыставай «Землякі на вайне ў Афганістане». Думаецца, яркі прыклад мужнасці землякоў-інтэрнацыяналістаў, іх імёны застануцца ў памяці падлеткаў, як сімвал міру і шчасця на зямлі.