Люты
18
Гэта наша гісторыя
16 лютага бібліятэкар Альхоўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў — людзей шаноўнага ўзросту на гутарку-успамін “Гэта наша гісторыя”.
Бібліятэкар Юлія Аляксандраўна пазнаёміла прысутных з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавяла пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, як у вельмі складаных умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць, захоўвалі вернасць ваеннай прысязе і абавязку, пазнаёміла з кнігай “Памяць”, дзе можна знайсці імёны тых, хто загінуў у баявых дзеяннях у Афганістане.