Сакавiк 11

Самым прыгожым і пяшчотным

 

7 сакавіка ў Астравецкай раённай бібліятэцы для жаночага калектыву супрацоўніц  раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-паэтычная старонка “Самым прыгожым і пяшчотным”.

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі аформілі кніжную выставу “Любімым жанчынам прысвячаецца” аб прыгожых і абаяльных жанчынах, якія кожны дзень дораць нам сваю любоў. У гэты дзень для усіх жанчын былі выказаны цёплыя словы віншаванняў з вясеннім жаночым святам, гучалі вершы і песні пра каханне, жанчыну, вясну.




Апублікавана 11.03.2019 Голуб Н.В. у рубрыцы "Мерапрыемствы

Добавить комментарий