Сакавiк
11
Каб не застацца забытым
Бібліятэкар Міхалішкаўскай сельскай бібліятэкі Вольга Аляксандраўна рэгулярна наведвае сваіх чытачоў-пенсіянераў у мясцовай бальніцы. 7 сакавіка ў чарговы раз бібліятэкар завітала ў госці да людзей салага ўзросту з кнігамі і перыядычнымі выданнямі на любы густ.
Гэта добрая нагода сустрэцца з адзінокімі пажылымі людзьмі, пагутарыць, абмеркаваць набалелае, узгадаць мінулае, ды і проста прапанаваць пачытаць кнігі для душы.